Новыя культурныя праекты для роднага горада разам з “БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!”
4 мая у абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна чацьвертага мая адбыўся “Кірмаш праектаў: Гарадскія прасторы Віцебска”. На ім пабывалі і неабыякавыя да свайго гораду члены нашай Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці. А тэмы былі найцікавейшые, ды і сам Кірмаш, які рыхтуе кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з гарвыканкамам, стаў для гораду ўжо традыцыйнай з’явай. Ужо чацвёрты раз ён праводзіцца ў Віцебску.
Каго з віцеблян, скажыце, хоць аднойчы не цікавіла пытанне пра наш знакаміты “сіні дом”, дакуль яго, скажыце, будуць перакрашваць, ці не? Вось на Кірмашы і прапанавалі зрабіць колер сінім, але с белымі ці то штрыхамі, ці то аблокамі. Дзяўчына (амаль выпускніца ВДТУ) Каця Дарожка нават зрабіла дызайн-праект сіня-блакітнага дому на Леніна, 28. Трэба, словам, зноў, як у 2014 годзе, гатовіць петыцыю.
Дзяўчына з юнаком з ВДУ прапанавалі перакрасіць тэлефонныя будкі ў горадзе. Не, не рэкламай, хоць ім і рэкамендавалі, нават сам Духоўнікаў раіў. У праектах беларуская сімволіка і прыгожыя пейзажы, астатнія задумкі яны мусяць знайсці ў такіх жа валантёраў. А першым іх праектам будзе (па рэкамендаціі залы) – паход у Віцебскі белтэлеком, бо можа быць, што будкі ўжо гатовяць пад знос.
А хто, скажыце, вандруючы па зарубежжам, не хоча сфатаграфавацца з вялікімі скульптурнымі надпісамі па тыпу “«I'amsterdam»”? А хто не хоча сфатаграфавацца с любоўю да свайго гораду? Вось В.Бізікава і прапанавала нарабіць такіх прызнанняў ў каханні і паставіць іх усюды ў нашым горадзе. А чаму не? Студэнты нават прапанавалі ўключыць у навучальныя заданні художнікам і ВДУ і ВДТУ праекты такіх надпісаў, і “хочаш – не хочаш”, а праекты будуць, бо адзнаку ці залік трэба будзе атрымліваць.
Прапанавалі і новую турыстычную карту горада зрабіць, і “бібліятэку па-новаму” і найцікавейшую “Навуку па-за сабой”, якая ўжо па ўсёй стране збірае поўныя залы. Былі і нераўнадушныя да чысціні нашага горада, прапануючы прыбрацца на Юр’евай горцы.
Найцікавейшым быў праект Віктара Барысенкава да 420-годдзя надання Віцебску Магдэбургскага права “Віцебск: дыялог стагоддзяў”, дзе аўтар на фотаздымках рэканстраваў тыя нашыя архітэктурныя помнікі, тыя нашыя царквы і храмы, што калісьці былі знішчаны і не ўсе рэканстраваны у будучым. Ён іх рэканстраваў на фота! Зараз у сетцы можна бачыць гэтыя захапляльныя здымкі: напрыклад, на плошчы Свабоды, дзе цяпер знаходзіцца так нікому і не зразумелая аўтастаянка, красуецца вялікі храм с блакітнымі купаламі. Гэты фотаздымак зачаруе сярод мільёнаў другіх…
Віктар Барысенкаў прапануе і шукае спонсараў, каб зрабіць вялікія стэнды з гэтымі фотаздымкамі і паставіць на вуліцах гораду. І спонсары знайшліся, копі-цэнтр “Колер”, дырэктар якога з’яўляецца членам нашай Ассацыяцыя, гатоў надрукаваць. “Знайдуцца і стэнды”, - падняўся прадстаўнік арт-паба “Торвальд”. І гэта магчыма зрабіць такія прыгожыя стэнды. Да і горад гатоў разглядаць гэту справу, і больш таго – зрабіць праект, што кажуць, “на вякі”.
Дарэчы, экспертная рада (і ў тым ліку прадстаўнікі кіраўніцтва гораду) праз тыдзень адбяруць найбольш цікавыя задумы і акажуць ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі. А горад, дзякуючы кампанія “Будзьма беларусамі!”, яшчэ раз дакажа свой статус “культурная сталіцы краіны”.
Вольга Цімашэнка